Навіны Белавія

17 Лістапада 2020

Інфармацыя для пасажыраў, праца аддзела розшуку багажу і прэтэнзій

Паважаныя пасажыры! У сувязі з дадатковымі прафілактычнымі мерамі па прадухіленні небяспекі заражэння вірусам COVID-19 аддзел розшуку багажу і прэтэнзій, размешчаны ў галаўным офісе авіякампаніі, прыём наведвальнікаў часова не праводзіць.

Вы можаце накіраваць прэтэнзію наступным чынам:

  • на электронны адрас авіякампаніі claims@belavia.by;
  • поштай на адрас: вул. Няміга 14А, 220004, г. Мінск;
  • калі прывязеце прэтэнзію або заяву асабіста, то Вы можаце апусціць іх у паштовую скрынку на ўваходзе ў галаўны офіс авіякампаніі.

Бланкі заяў тут.