Навіны Белавія
11 Снежня 2020
Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Талін-Мінск
З першага студзеня авіякампанія “Белавія” аднаўляе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Талін-Мінск. Палёты будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах і суботах.
Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі ў Эстоніі, існуюць абмежаванні на ўезд у краіну. Інфармацыю па абмежаванні глядзіце на нашым афіцыйным сайце ў раздзеле «Інфармацыя па абмежаванням на ўезд/ выезд па краінах».