Навіны Белавія

18 Снежня 2020

Змена правілаў уезду і транзіту /трансферу ў/праз Беларусь

З 21 снежня 2020 года прымяняюцца новыя правілы ўезду і транзіту/ трансферу ў/ праз Беларусь у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
№ 705 ад 07.12.2020 “Пра змену Пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2020 № 208 і ад 30.10.2020 № 624”.

  "Чырвоная зона" "Зялёная зона"
Грамадзяне РБ;
замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
замежнікі, якія маюць дазвол на працу ці дакументы, якія пацвярджаюць права на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Самаізаляцыя 10 дзён Няма патрабаванняў
Грамадзяне замежных дзяржаў (акрамя дзяцей да 6-ці гадоў) PCR-тэст + самаізаляцыя 10 дзён PCR-тэст
Транзіт Дакументальнае пацверджанне транзітнага праезду па Беларусі ў 24-гадзінны тэрмін Дакументальнае пацверджанне транзітнага праезду па Беларусі ў 24-гадзінны тэрмін

Пасажыры, якія прыбылі з краін, уключаных у пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (“чырвоная зона”), на працягу 10 (дзесяці) каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь з замежных дзяржаў павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі і не падлягаюць пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі, калі яны не падарожнічаюць транзітам на працягу 24 гадзін). З пералікам краін “чырвонай зоны” можна азнаёміцца тут.

Патрабаванні не распаўсюджваюцца на:

  • асобы, якія падарожнічаюць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • замежнікаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд’егерскай службы Рэспублікі Беларусь, якія дастаўляюць афіцыйную карэспандэнцыю і дыпламатычную пошту па міжнародных фельд’егерскіх маршрутах;
  • супрацоўнікаў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Спецыяльная сувязь”, якія дастаўляюць спецыяльныя адпраўленні па міждзяржаўных маршрутах спецыяльнай сувязі;
  • членаў экіпажаў паветраных суднаў, суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных камунікацый;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае альбо часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прыбываюць у Рэспубліку Беларусь пасля службовай камандзіроўкі;
  • асобы, якія прыязджаюць у Рэспубліку Беларусь па паведамленні пра цяжкую хваробу ці смерць блізкага сваяка, мужа (жонкі); а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
  • асобы, якія перавозяць ствалавыя клеткі, органы для трансплантацыі;
  • рамадзян Расійскай Федэрацыі, якія падарожнічаюць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
  • замежнікаў, якія падарожнічаюць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і маюць дакументы, што пацвярджаюць выезд з Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Асоб, якія перавысілі 24-гадзінны тэрмін транзіту, праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прапускаюць толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь на падставе заключаных дамоваў аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам.

Патрабаванні да дакумента пра вынік PCR-тэсту

  1. Тэст павінен быць выкананы не пазней за 3 сутак да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
  2. Неабходна, каб у дакуменце пра вынік тэсту былі ўказаныя: прозвішча, імя (імя па бацьку), дата правядзення і вынік тэсту на англійскай, рускай ці беларускай мовах.
  3. Калі дакумент пра вынік тэсту састаўлены на іншай мове, то абавязковай умовай з’яўляецца напісанне наступных дадзеных лацінкай: прозвішча, імя (імя па бацьку), вынік тэсту.

Больш падрабязную інфармацыю адносна абмежаванняў на уезд/выезд па краінах можна знайсці тут.