Навіны Белавія

24 Снежня 2020

Embraer E195-E2: самалёт новага пакалення ў флоце Белавія

23 снежня флот авіякампаніі “Белавія” папоўніўся новым самалётам E195-E2. Лізінгавы дагавор на пастаўку трох паветраных судоў дадзенага тыпу быў падпісаны ў лютым 2020 года паміж авіякампаніей “Белавія” і лізінгавай кампаніяй AerCap Holdings N.V.‎ У пачатку наступнага года чакаецца прыбыццё яшчэ двух самалётаў.

Embraer E195-E2 адрозніваецца ад самалётаў цяперашняга пакалення своёй эканамічнасцю. Павялічанае крыло і новыя рухавікі дазваляюць зніжаць расход паліва на 25,4% за разліку на адно пасажырскае месца. Таксама дадзены самалёт з’яўляецца самым ціхім і экалагічным ў сваім класе: выкіды вокісу азоту па стандарце CAEP/8 зніжаны на 35%, а выкіды вуглякіслага газу – на 50%. Новая цалкам закрытая канструкцыя шасі паляпшае аэрадынаміку, зніжае пікавыя нагрузкі пры пасадцы, паляпшае наземнае абслугоўванне і цэнтроўку судна, што дазваляе паменшыць выдатак паліва. 

“Белавія” стала восьмай авіякампаніяй свету, якая лётае на паветраных судах  Embraer другого пакалення. Паветранае судна разлічана на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе. Такая канфігурацыя дазваляе перавозіць на 18 пасажыраў больш, чым у самалёце першага пакалення.

“Для авіякампаніі важнай задачай з’яўляецца абнаўленне парка паветраных судоў. Пастаўка Embraer E195-E2 – важны крок у мадэрнізацыі флоту “Белавія”, які дасць магчымасць павысіць узровень сэрвісу, а эканамічнасць дадзенага тыпу паветранага судна  - знізіць кошт авіябілетаў. За 8 гадоў супрацоўніцтва з Embraer мы атрымалі і паспяхова эксплуатуем 12 самалётаў ад бразільскага вытворцы, якія асабліва цэняць нашы пасажыры за камфорт і бяспеку. Спадзяемся, што і самалёт новага пакалення заваюе іх сэрцы”, - пракаментаваў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

“Мы вельмі рады, что “Белавія” атрымае паветранае судна новага пакалення з эканамічным рухавіком GTF, які дапаможа знізіць эксплуатацыйныя выдаткі і забяспечыць найлепшае абслугоўванне кліентаў”, - сказаў віцэ-прэзідэнт Pratt & Whitney.

“Мы рады вітаць “Белавія” у сям’і авіяперавозчыкаў E2. E195-E2 ідэальна падыходзіць для авіякампаній, якія плануюць нарошчваць аб’ём перавозак. Выкарыстанне дадзенага тыпу самалёта па тых жа маршрутах з’яўляецца найбольш выгадным сярод вузкафюзеляжных самалётаў, - пракаментаваў Сезар Перэйра, віцэ-прэзідэнт Embraer Commercial Aviation па Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы. – Мы будзем рады працягу супрацоўніцтва з “Белавія” па аднаўленню парку паветраных судоў”.

Самалёты новага пакалення плануецца эксплуатаваць на такіх маршрутах, як Лондан, Барселона, Нур-Султан, Мюнхен, Парыж, Сочы і Амстэрдам.