Навіны Белавія

29 Студзеня 2021

Павелічэнне частаты выканання рэйсаў з Мінска ў Тбілісі

З 3 лютага “Белавія” павялічвае частату выканання рэйсаў па маршруце Мінск-Тбілісі-Мінск. Палёты будуць выконвацца 3 разы на тыдзень – па серадах, чацвяргах і нядзелях (з вылетам з Тбілісі на наступны дзень).

Вылет з Мінска плануецца ў 22:40 з прыбыццём у 02:40. Назад з Тбілісі пасажыры змогуць выляцець у 03:35 з прылётам у Мінск у 05:35. Час адпраўлення і прыбыцця ўказаны мясцовы. Час падарожжа - 3 гадзіны. 

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што ў Грузіі дзейнічаюць абмежаванні на ўезд у краіну. Інфармацыю па абмежаваннях рэкамендуем удакладняць у кампетэнтных органах краіны прылёту.