Навіны Белавія
Змяненне ўмоваў пераафармлення білетаў
У сувязі з прыпыненнем выканання рэгулярных рэйсаў па некаторых напрамках авіякампанія “Белавія” ўносіць змены ў правілы пераафармлення авіябілетаў. Цяпер пасажыры могуць змяніць дату вылету або маршрут палёту ў рамках адной зоны праграмы “Белавія Лідэр” без дадатковых збораў да 30.06.2021 г.
Дадзеныя правілы дзейнічаюць для наступных напрамкаў:
- Мінск-Сочы- Мінск
- Мінск -Краснадар- Мінск
- Мінск –Ніжні Ноўгарад- Мінск
- Мінск –Растоў-на Доне- Мінск
- Мінск -Казань- Мінск
- Мінск -Калінінград- Мінск
- Мінск -Санкт-Пецярбург- Мінск
- Мінск -Масква- Мінск
- Мінск -Рыга- Мінск
- Мінск -Ашхабад- Мінск
- Мінск -Алматы- Мінск
Звяртаем вашую ўвагу, што па білетах, якія не ўключаюць названыя вышэй ўчасткі маршруту, тэрмін звароту за ўнясеннем змен застаецца ранейшым – да 31.03.2021 г.
Нагадваем, што згодна з існуючым правілам пасажыры могуць:
- аднакратна змяніць дату палёту без дадатковых збораў у выпадках адмены рэйса;
і/або
- аднакратна змяніць маршрут без даплат ў рамках адной прэміальнай зоны праграмы “Белавія Лідэр”. Спіс напрамкаў і ўзроўні прэміяльных зон можна знайсці па спасылцы. Змена кірунку падарожжа магчымая толькі ў выпадках адмены рэйса, калі змена маршруту адпавядае правілам абранага тарыфу.
Як унесці змены ў авіябілет?
Абмен білета магчыма зрабіць у офісах продажаў або анлайн.
Для змены даты і/ або маршруту падарожжа праз інтэрнэт неабходна:
- запоўніць “Заяўку на змяненне квіткоў з аплатай праз інтэрнэт”.
- адправіць заяўку на e-mail support@belavia.by.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра змену даты можна азнаёміцца па спасылцы.