Навіны Белавія

02 Лютага 2021

Прызначаны новы генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія”

Генеральным дырэктарам авіякампаніі “Белавія” прызначаны Ігар Мікалаевіч Чаргінец, які раней займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці. Ён змяніў на гэтай пасадзе Анатоля Мікалаевіча Гусарава.

“Перадусім хачу адзначыць, што ўсе традыцыі, якія існуюць у “Белавія”, застануцца нязменнымі. Яны былі выпрацаваныя на працягу многіх гадоў і надзейна замацаваліся ў жыцці кампаніі. Тым не менш, мы будзем надаваць асаблівую ўвагу далейшай лічбавізацыі і імкнуцца да ўкаранення перадавых святовых практык. Мы плануем аднаўляць флот за кошт найноўшага пакалення Embraer 195-E2, рыхтуемся набыць самы сучасны Boeing 737-8. Да канца бягучага года мы плануем спыніць эксплуатацыю Boeing Classic. Безумоўна, мадэрнізацыя паветранага парку будзе спрыяць пашырэнню сеткі маршрутаў, адкрыццю новых напрамкаў і павелічэнню пасажырапатоку. Таксама я ўпэўнены, што для эфектыўнай эксплуатацыі сучаснай тэхнікі неабходна і далей надаваць асаблівую ўвагу падрыхтоўцы кадраў авіякампаніі, развіццю авіяцыйнага атрада, авіяцыйна-тэхнічнай базы, службы бортправаднікоў і іншых служб і аддзелаў”, - заявіў Ігар Чаргінец.

“Белавія” назаўжды застанецца адным з самых значных і цёплых этапаў майго жыцця. 25 гадоў мы разам будавалі кампанію: укаранялі новыя паслугі, адкрывалі новыя напрамкі, мадэрнізавалі флот, дапамагалі людзям сустракацца са сваімі блізкімі і адкрываць для сябе новыя краіны, мянялі жыццё людзей. Супрацоўнікі “Белавія” з’яўляюцца прыкладам таго, што ў гэтым жыцці няма нічога немагчымага, калі побач такая каманда”, - сказаў Анатоль Гусараў.

Даведка: Ігар Чаргінец нарадзіўся 6 чэрвеня 1967 года. Мае юрыдычную і авіяцыйную адукацыю. У “Белавія” працуе з моманту яе стварэння. Займаў розныя пасады ў авіякампаніі, з 2007 па 2021 год - намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці.