Навіны Белавія

04 Лютага 2021

Аднаўленне рэйсаў і павелічэнне частот у/ з Расіі

Авіякампанія “Белавія” аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў па маршрутах Мінск– Санкт-Пецярбург – Мінск і Мінск– Растоў-на Доне – Мінск. Таксама павялічваецца колькасць палётаў па маршруце Мінск – Масква (DME) – Мінск.

Палёты будуць выконвацца па наступным раскладзе:

  • Мінск – Санкт-Пецярбург – Мінск: лётаем па пятніцах з вылетам з Мінска ў 8.25 і прызямленнем у аэрапорце Пулкава ў 9.40. Зваротны рэйс будзе ажыццяўляцца ў 10.30 з прызямленнем у Нацыянальным аэрапорце Мінск у 11.55.
  • Мінск – Растоў-на-Доне – Мінск: лётаем па суботах з вылетам з Мінска ў 23.30 і прызямленнем у 1.45 у нядзелю. Зваротны рэйс будзе ажыцяўляцца па нядзелях у 3.15 з прызямленнем у Нацыянальным аэрапорце Мінск у 5.35.
  • Мінск – Масква – Мінск: лётаем па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 12.35 і прызямленнем у аэрапорце Дамадзедава ў 13.55. Зваротны рэйс будзе ажыцяўляцца ў 14.45 з прызямленнем у Нацыянальным аэрапорце Мінск у 16.05.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў Расійскай Федэрацыі дзейнічаюць абмежаванні на ўезд у краіну. Інфармацыю па абмежаванням рэкамендуем удакладняць у кампетэнтных органах краіны прылёту.