Навіны Белавія

13 Сакавіка 2021

Абнаўленне флоту Белавія: у Мінск прыбыў другі Embraer 195-E2 у юбілейнай ліўрэі

13 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся новы Embraer 195-E2, які стаў другім паветраным суднам гэтага тыпу ва флоце авіякампаніі “Белавія”. Самалёт адрозніваецца ад іншых незвычайнай юбілейнай ліўрэяй: цяпер на хвасце можна ўбачыць лічбы “25”, а на фюзеляжы - слоган авіякампаніі на дзвюх мовах (рускай і англійскай). Гэта другое паветранае судна найноўшага тыпу з трох, на пастаўку якіх у лютым 2020 года была падпісаная лізінгавая дамова паміж авіякампаніяй “Белавія” і лізінгавай кампаніяй AerCap Holdings N.V.

Галоўная адметная характарыстыка Embraer 195-E2 - ягоная эканамічнасць. Рухавік GTF, цалкам закрытая канструкцыя шасі і павялічанае крыло дапамагаюць істотна знізіць выдаткі паліва - на 25,4% з разліку на адно пасажырскае месца. Таксама ў Embraer 195-E2 зніжаныя выкіды вокісу азоту па стандарце CAEP/8 на 35%, а выкіды вуглякіслага газу - на 50%. Гэта робіць самалёт самым ціхім і экалагічным у сваім класе і дае магчымасць знізіць кошт авіябілетаў, павялічыўшы пры гэтым узровень сэрвісу.

“Кампанія Embraer ганарыцца тым, што з’яўляецца пастаянным партнёрам “Белавія”. Мы лічым, што пастаўка новага самалёта Embraer 195-E2 у юбілейнай ліўрэі - лепшы спосаб адсвяткаваць 25-годдзе”, - адзначыў Аржан Мэер, прэзідэнт і генеральны дырэктар Embraer Commercial Aviation. - Я думаю, што эксплуатацыя новых, эканамічных і больш экалагічных E2 забяспечыць “Белавія” яшчэ большы поспех у будучыні”.

“Мы рады бачыць у парку паветраных суднаў “Белавія” другі Embraer 195-E2. Прылёт самалёта супаў з важнай падзеяй у жыцці авіякампаніі - яе юбілеем, чаму і прысвечана незвычайная ліўрэя паветранага судна. Для нас новы Embraer 195-E2 - гэта не толькі яшчэ адзін вялікі крок на шляху мадэрнізацыі флоту, але і значная адзнака ў гісторыі. Самалёт стане своеасаблівым сімвалам 25-годдзя авіякампаніі. Усе гэтыя гады “Белавія” бесперапынна працавала над паляпшэннем сэрвісу, павышэннем камфорту і ўкараненнем прагрэсіўных спосабаў забеспячэння бяспекі пасажыраў. Той факт, што сёння мы прымаем другі Embraer 195-E2 і ў хуткім часе чакаем трэці такі самалёт, кажа пра тое, што мы на слушным шляху”, - пракаментаваў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

“Белавія” і бразільскі вытворца паветраных суднаў Embraer супрацоўнічаюць ужо 8 гадоў. Беларускі авіяперавозчык паспяхова эксплуатуе 13 самалётаў гэтага аэрабудаўнічага кангламерату. Новы Embraer 195-E2 стане чатырнаццатым суднам бразільскага паходжання ва флоце авіякампаніі.