Навіны Белавія
16 Сакавіка 2021
Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Рыга-Мінск
З 22 сакавіка авіякампанія “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы па маршрутах Мінск-Рыга-Мінск. Палёты будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах.
Час у шляху – 1 гадзіна.
⠀
Перад купляй авіябілета, калі ласка, удакладняйце ў кампетэнтных органаў інфармацыю адносна абмежаванняў на ўезд/выезд у краіну прызначэння.