Навіны Белавія

22 Сакавіка 2021

Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Баку

З 20 сакавіка авіякампанія “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Баку.

Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах і суботах з вылетам з Мінска ў 23:00 і прыбыццём у Баку ў 03:20. Час вылету і прылёту названы мясцовы.

З 4 снежня авіякампанія ажыццяўляе рэйсы па маршруце Баку-Мінск. З аднаўленнем рэйсаў з Мінска ў Баку для пасажыраў будуць даступныя палёты па абодвух напрамках.

Перад купляй авіябілета, калі ласка, удакладняйце ў кампетэнтных органаў інфармацыю наконт абмежаванняў на ўезд/ выезд у краіну прызначэння.