Навіны Белавія

30 Сакавіка 2021

Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Калінінград-Мінск

2 красавіка авіякампанія “Белавія” аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск-Калінінград-Мінск.

Рэйсы будуць выконвацца па пятніцах з вылетам з Мінска ў 8.30 і прыбыццём у Калінінград у 8.30. Зваротны рэйс з Калінінграда - у 9:10 з прыбыццём у Мінск у 11:10. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Перад купляй авіябілета, калі ласка, удакладняйце ў кампетэнтных органаў інфармацыю па абмежаваннях на ўезд/ выезд у краіну прызначэння.