Навіны Белавія

05 Красавіка 2021

Аднаўленне рэйсаў з Мінска ў Ніжні Ноўгарад і Казань

З 11 красавіка авіякампанія “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Ніжні Ноўгарад, а з 13 красавіка - у Казань.

Вылет з Мінска ў Ніжні Ноўгарад плануецца па нядзелях у 00:25 з прыбыццём у Ніжні Ноўгарад у 02:20. Зваротны рэйс будзе ажыццяўляцца з Ніжняга Ноўгарада ў 03:30 з прыбыццём у Мінск у 5:30.

У Казань рэйсы будуць выконвацца па аўторках з вылетам з Мінска ў 23:50 і прыбыццём у Казань у 02:10. Зваротны рэйс з Казані - па серадах: вылет у 3:40 з прыбыццём у Мінск у 06:00.

Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Перад купляй авіябілета, калі ласка, удакладняйце ў кампетэнтных органаў інфармацыю па абмежаваннях на ўезд/ выезд у краіну прызначэння.