Навіны Белавія

08 Красавіка 2021

Boeing 737-8 стаў 29 самалётам у флоце Белавія

8 красавіка флот авіякампаніі «Белавія» папоўніўся першым самалётам Boeing 737-8. Паветранае судна стала першым з пяці самалётаў, дамова на пастаўку якіх была падпісаная паміж авіякампаніяй «Белавія» і лізінгавай кампаніяй Air Lease Corporation (ALC) у ліпені 2018 года. У 2021 годзе чакаецца пастаўка яшчэ аднаго самалёта, трох астатніх - ў 2022 годзе.

Паветраныя судны 737-8 абсталяваныя эканамічнымі рухавікамі CFM LEAP-1B. Выдатак паліва і выкіды вуглякіслага газу зніжаныя на 16% у параўнанні з іншымі самалётамі сямейства 737. Паліўная эканамічнасць забяспечвае больш нізкія эксплуатацыйныя выдаткі і меншае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Далёкасць палёту Boeing 737-8 складае 6574 км, што на 1111 км больш, чым у папярэдніка. Павялічаная далёкасць ходу дазваляе прапаноўваць пасажырам новыя маршруты. «Белавія» плануе пачаць эксплуатаваць Boeing 737-8 на самых папулярных маршрутах, а таксама на самых працяглых напрамках.

«За гады працы маршрутная сетка «Белавія» значна пашырылася, і мы рады падтрымаць далейшы рост авіякампаніі шляхам абнаўлення флоту. Палову парку перавозчыка складаюць самалёты Boeing 737 папярэдніх пакаленняў. Я ўдзячны нашым партнёрам у «Белавія» за тое, што яны зноў спынілі свой выбар на найноўшым прадстаўніку сямейства 737», - адзначыў прэзідэнт Boeing у Расіі і СНД Сяргей Краўчанка.

«Сёння адбываецца вельмі значная гістарычная падзея ў нашых адносінах з «Белавія» – пастаўка першага для авіякампаніі самалета 737-8. 18 годоў назад мы пазнаёмілі «Белавія» з сямействам 737, а цяпер мы з задавальненнем аб’яўляем, што першы з пяці новых самалётаў 737-8 далучаецца да флоту авіякампаніі ў рамках лізінгавага дагавору», - сказаў  старшыня праўлення Air Lease Corporation Сцівен Ф. Удвар-Хазі.

«Белавія» стала дваццаць першай авіякампаніяй у свеце, якая пачне эксплуатаваць Boeing 737-8. Самалёт разлічаны на перавозку 174 пасажыраў: 162 месцы ў эканом-класе і 12 месцаў у бізнес-класе. Салон 737-8 выкананы ў новай стылістыцы Boeing Sky Interior, якая вызначаецца сучасным дызайнам з плаўнымі лініямі, святлодыёдным асвятленнем і павялічанымі багажнымі паліцамі для камфорту пасажыраў.

«З 2003 года нашыя пасажыры падарожнічаюць на самалётах Boeing. Імкненне авіякампаніі да развіцця і пастаяннага павышэння ўзроўню сэрвісу пры максімальнай бяспецы палётаў не дазваляе нам стаяць на месцы. Сёння наш даўні партнёр - кампанія Boeing - дапамагае адкрыць новую старонку ў развіцці нашага флоту. Самалёты новага пакалення Boeing 737-8 паступова заменяць эксплуатаваныя авіякампаніяй Boeing 737-300 і Boeing 737-500, што дазволіць істотна абнавіць парк паветраных суднаў «Белавія». Таксама нельга не адзначыць, што самалёты 737-8 маюць лепшыя характарыстыкі: яны больш экалагічныя і эканамічныя. Гэта дазволіць зрабіць тое, чаго ад нас так чакаюць: знізіць кошт авіябілетаў.

Для пасажыраў гэты самалёт будзе адрознівацца ад звыклых 737-800, у першую чаргу, салонам бізнес-класа. Гэта будзе асобны салон з 12 зручнымі крэсламі. Такім чынам, мы можам казаць пра істотнае павышэнне ўзроўню абслугоўвання нашых пасажыраў.

Мы вельмі ўважліва рыхтуемся да прыёмкі самалёта: нашыя пілоты яшчэ год таму прайшлі навучанне на дадзены тып паветранага судна. Цяпер яны гэта робяць паўторна. Гэта датычыцца і тэхнічнага персаналу: яны паўторна праходзяць навучанне і пацвярджаюць гатоўнасць абслугоўваць гэты тып самалёта. Прымаючы новы самалёт, мы павінны быць упэўненыя ў бяспецы сваіх пасажыраў і зробім усё, каб яе гарантаваць. Спадзяёмся, што кожнае падарожжа нашых пасажыраў стане больш камфортным і яскравым», - пракаментаваў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

На дадзены момант самалёты Boeing 737-8 паспяхова эксплуатуюцца такімі авіякампаніямі, як United Airlines, American Airlines, Southwest, Alaska Airlines, GOL, Aeromexico, Air Canada, WestJet, Smartwings, TUI fly і інш.