Навіны Белавія

27 Красавіка 2021

Плюс два гарады: Белавія пашырыла геаграфію палётаў у Расію

У траўні авіякампанія “Белавія” пашырыць сваю карту палётаў. У маршрутную сетку беларускага авіяперавозчыка дададуцца два новыя гарады па расійскім кірунку - Самара і Екацярынбург.

Такім чынам, у геаграфіі палётаў па Расіі ў “Белавія” будзе 9 рэгулярных напрамкаў, а ў рамках рэгулярнай маршрутнай сеткі - 45 напрамкаў.

Авіякампанія “Белавія” пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Самара-Мінск з 5 траўня. Палёты будуць выконвацца па серадах з вылетам з Мінска ў 00.15 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Самары “Курумач” у 03.25. Зваротныя рэйсы ў сталіцу Беларусі плануецца ажыццяўляць у той жа дзень у 04.25 з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05.55. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы. Пералёт у адзін бок зойме крыху больш за дзве гадзіны.

Палёты “Белавія” ў Екацярынбург будуць ажыццяўляцца з 7 траўня па пятніцах з вылетам з Мінска ў 23.10 і прыбыццём у 04.10 у Міжнародны аэрапорт “Кальцова”. Зваротны рэйс плануецца выконваць па суботах з вылетам у 05.10 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 06.25. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы. Пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.

Мінімальны кошт білетаў па тарыфе «LIGHT» для Самары складзе 84 еўра ў адзін бок і 163 еўра туды-назад. Для Екацярынбурга: у адзін бок - 143 еўра, у абодва бакі - 233 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.

“Палёты ў Расійскую Федэрацыю заўсёды складалі для “Белавія” важкую долю ад усіх авіяперавозак. Раней толькі за тыдзень мы ажыццяўлялі ў расійскія гарады больш за сто рэйсаў. Цяпер гэтая лічба нашмат больш сціплая - прыкладна ў дзесяць разоў меншая. Аднак кожны месяц мы робім усё магчымае для аднаўлення звыклай для нас і пасажыраў карты палётаў. Больш таго - у такіх няпростых умовах “Белавія” імкнецца адкрываць і новыя напрамкі, каб спрашчаць людзям шлях дадому, каб яны маглі камфортней ажыццяўляць рабочыя паездкі альбо арганізоўваць падарожжы. У траўні мы плануем прэзентаваць новыя рэйсы ў Самару і Екацярынбург. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца рэалізаваць. Кожны з гэтых гарадоў мае сваю унікальную гісторыю, сваю атмасферу і магчымасці”, - адзначыў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія”.

Самара - маляўнічы горад у Сярэднім Паволжы Расіі, размешчаны на знакамітай рацэ Волзе. А Екацярынбург лічыцца адным з найбуйнейшых індустрыяльных і транспартна-лагістычных гарадоў Расіі, неафіцыйна называецца “Сталіцай Урала”.