Навіны Белавія
Embraer 195-E2: 15 фактаў пра новы самалёт Белавія
8 мая флот авіякампаніі “Белавія” папоўніўся трэцім самалётам Embraer 195-E2. У гонар гэтай падзеі мы падрыхтавалі 15 цікавых фактаў пра паветранае судна новага пакалення.
1. Embraer 195-E2 – самы вялікі самалёт сямейства E-Jets E2. У залежнасці ад канфігурацыі ён можа змяшчаць да 146 пасажыраў. Для “Белавія” самалёт разлічаны на перавозку 125 чалавек (9 месцаў у бізнэс-класе і 116 месцаў у эканом-класе).
2. Максімальная далёкасць палёту Embraer 195-E2 складае 4 815 км, што на 555,6 км больш, чым у Embraer 195 першага пакалення.
3. Embraer 195-E2 стаў 15 паветраным суднам бразільскага вытворцы ва флоце “Белавія”. Гэта палова ад усяго авіяпарку самалётаў.
4. Для афарбоўкі мадэлі 195-E2 кампанія Embraer знізіла спажыванне фарбы на 30 %. Таксама былі зніжаныя выкіды лятучых арганічных злучэнняў на 15 %.
5. Embraer 195-E2 можа ўзлятаць з максімальнай вагой 62 000 кг.
6. Паветранае судна здольнае падымацца на вышыню 12 497 м.
7. Самалёт здольны развіваць хуткасць да 870 км/г на вышыні 12 497 метраў.
8. Памеры самалёта: даўжыня – 41,6 м, вышыня – 10,8 м, размах крыла – 35,1 м.
9. Embraer 195-E2 на 65 % цішэйшы за Embraer 195.
10. Embraer 195-E2 абсталяваны новымі рухавікамі са звышвысокай (падвышанай) ступенню двухконтурнасці, цалкам новым крылом, сістэмай дыстанцыйнага кіравання fly-by-wire і новым шасі. У параўнанні з першым пакаленнем Е195, 75% сістэм гэтага самалёта з’яўляюцца новымі.
11. Embraer 195-E2 мае самыя вялікія інтэрвалы паміж тэхнічным абслугоўваннем у катэгорыі вузкафюзеляжных рэактыўных самалётаў. Гэта азначае, што ён больш часу праводзіць у палёце і менш часу траціць на тэхнічнае абслугоўванне.
12. Новыя верхнія багажныя аддзяленні ў Embraer 195-E2 змяшчаюць на 97% больш рэчаў у параўнанні з самалётамі E-Jets папярэдняга пакалення. Прасторы дастаткова, каб кожны пасажыр змог абкласці ў іх свой ручны багаж стандартнага памеру. Пры неабходнасці пад кожным двухмесным сядзеннем можна размясціць дадатковую сумку.
13. Першыя выпрабаванні Embraer 195-E2 прайшлі ў Бразіліі 29 сакавіка 2017 года. Тэставы палёт падоўжыўся 2 гадзіны, на працягу якіх лётны экіпаж ацэньваў характарыстыкі самалёта, якасць палёту і паводзіны сістэм, такіх як аўтапілот, сістэма дыстанцыйнага кіравання ў ручным рэжыме і праца шасі.
14. 15 красавіка 2019 года гэты тып паветранага судна атрымаў патройную сертыфікацыю ад Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Бразіліі (ANAC), Федэральнага авіяцыйнага кіравання ЗША (FAA) і Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA).
15. Е195-Е2 – гэта адзін з самых эфектыўных самалётаў сярод вузкафюзеляжных паветраных судоў і адзін самых ціхіх. Е2 не толькі не перавышае патрабаванні авіяцыйных рэгулятараў па ўзроўні шуму, але і на 30% пераўзыходзіць папярэдняе пакаленне вузкафюзеляжных самалётаў, на 20% – новае пакаленне. У новым самалёце на 25% менш выкідаў CO2 у разліку на адно пасажырскае крэсла ў параўнанні з Embraer 195.