Навіны Белавія

12 Мая 2021

Сёння Белавія пачала выконваць рэйсы ў Самару

12 мая авіякампанія “Белавія” пачала выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Самара-Мінск. Горад стаў дзевятым рэгулярным кірункам у Расію. Палёты будуць выконвацца па серадах з вылетам з Мінска ў 00.15 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Курумач ў 03.25. Зваротныя рэйсы ў сталіцу Беларусі будуць ажыццяўляцца ў той жа дзень у 04.25 з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05.55. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.


Мінімальны кошт білетаў па тарыфе “LIGHT” складае 84 еўра ў адзін бок і 163 еўра туды-назад. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.
Палёты плануецца ажыццяўляць на паветраным судне Embraer 175 пасажыраёмістасцю 76 месцаў: 12 месцаў бізнэс-класа і 64 месцы эканом-класа. Час у шляху складзе крыху больш за дзве гадзіны.


“Можна сказаць, што пасля цяжкага для ўсіх 2020 года авіяцыя паволі выходзіць са спячкі. У мінулым годзе ў нашых пасажыраў з’явілася магчымасць лятаць у Вену і Ташкент, у лютым 2021 года - у Дубай. У нас вялікія планы па развіцці маршрутнай сеткі на 2021 год. Самара стала другім напрамкам, пасля Екацярынбурга, які мы адкрылі гэтай вясной. Гэта горад з займальнай гісторыяй, звязанай з авіяцыяй: там выраблялі пасажырскія самалёты Ту-154, якія доўгі час эксплуатавала “Белавія”. Мы разлічваем, што адкрыццё рэйсаў у Самару будзе спрыяць прыцягненню ў Мінск транзітных пасажыраў”, - пракаментаваў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія”.


“Авіязносіны паміж Мінскам і Самарай вельмі важныя для нас з улікам эканамічных і культурных сувязяў як на федэральным, так і на рэгіянальным узроўні. Самарская вобласць - цудоўнае месца для турызму, асабліва летам. Я ўпэўнены, што падарожжы па Волзе не пакінуць абыякавымі нават самых вопытных падарожнікаў і гэты кірунак у нашай маршрутнай сетцы надасць дадатковы імпульс развіццю турызму ў рэгіёне”, - адзначыў Міхаіл Берман, выканаўчы дырэктар Міжнароднага аэрапорта Курумач.


Самара - маляўнічы горад у Сярэднім Паволжы Расіі, размешчаны на знакамітай рацэ Волзе. Гэты кірунак будзе цікавы ўсім, хто цікавіцца гісторыяй ракетабудавання, марыць наведаць Грушынскі фестываль бардаўскай песні і жадае прагуляцца па вуліцах горада, у якім Максім Горкі напісаў “Песню пра Сокала” і “Старую Iзергiль”.