Навіны Белавія

20 Мая 2021

Белавія праверыла і падрыхтавала Boeing 737-8 да пасажырскіх рэйсаў

У красавіку гэтага года флот авіякампаніі “Белавія” папоўніўся першым самалётам Boeing 737-8. Паветранае судна новага тыпу, мабыць, адзін з галоўных ньюсмейкераў у авіяцыйнай галіне, у тым ліку дзякуючы грунтоўнаму кантролю ўзроўню бяспекі з боку кампаніі-вытворцы і Федэральнага авіяцыйнага праўлення ЗША (FAA). Нядаўна амерыканская кампанія рэкамендавала правесці інспекцыю электрычнай схемы адной з дублюючых сістэм электразабеспячэння самалётаў Boeing 737-8. Гэта тычылася нязначнага тэхнічнага аспекту, які ніяк не звязаны з праграмным забеспячэннем. Працу маглі выканаць спецыялісты “Белавія”, аднак кампанія-вытворца накіравала да сваіх заказчыкаў брыгаду ўласных спецыялістаў. У Беларусі яны завяршылі дадзеную дапрацоўку на гэтым тыдні.

Учора “Белавія” правяла ўласную праверку і тэставыя палёты з экіпажамі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. На трэніроўцы прысутнічаў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі, а таксама кіраўніцтва Дэпартамента па авіяцыі, авіяцыйная інспекцыя і прадстаўнікі Boeing.

“Дадзеныя трэніроўкі - не абавязковае мерапрыемства. Але для нас гэта яшчэ адзін крок па ўмацаванні бяспекі. Мы робім гэта для ўласнай упэўненасці і для ўпэўненасці нашых пасажыраў у тым, што самалёт надзейны. Як вядома, Boeing 737-8 прыляцеў да нас, але некаторы час стаяў на зямлі, так як па патрабаванні Авіяцыйных уладаў ЗША (FAA) неабходна было зрабіць некаторыя дапрацоўкі. Калі яны былі зробленыя і FAA пераканаліся ў гэтым, Boeing унёс адпаведныя запісы ў дакументы 737-8. Учора мы правялі ўласныя трэніровачныя палёты з нашым авіяцыйным атрадам. Усё прайшло добра. Сёння мы гатовыя пачаць выконваць першыя камерцыйныя рэйсы на гэтым самалёце. Мадэль паветранага судна 737-8 можна лічыць адным з самых бяспечных самалётаў у гісторыі, дзякуючы працы, якую правяла кампанія Boeing”, - сказаў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар “Белавія”.

Праведзеная трэніроўка пацвердзіла гатоўнасць Boeing 737-8, пакуль адзінага ва флоце “Белавія”, да выканання пасажырскіх перавозак. У свае першыя рэйсы самалёт адправіцца ўжо сёння - па адным з самых папулярных маршрутаў: у Варшаву і ў Кіеў (аэрапорт Барыспаль).