Навіны Белавія

24 Мая 2021

Прыпыненне выканання рэйсаў у/з Літвы

У сувязі з рашэннем урада Літоўскай Рэспублікі аб прыпыненні выканання рэйсаў Белавія ў/з літоўскіх аэрапортаў мы вымушаны адмяніць палёты ў Вільнюс з 25 мая 2021 года з 03:00 да 02:59 30 чэрвеня 2021 года, час беларускi (абноўлена). Мы прыносім свае прабачэнні, а таксама шкадуем аб сітуацыі, якая склалася па абсалютна не залежных ад нас прычынах. Пасажыры могуць вярнуць поўны кошт білетаў без штрафаў або змяніць дату вылету. Для гэтага ім неабходна звярнуцца па месцы набыцця авіябілетаў.