Навіны Белавія

25 Мая 2021

Праца службы даведкі ў сувязі з прыпыненнем выканання рэйсаў

У сувязі з прыпыненнем выканання рэйсаў у шэраг краін, колькасць зваротаў у службу даведкі авіякампаніі ўзрасла. Час чакання адказу ад аператара можа быць павялічаны. У дадзенай сітуацыі авіякампанія робіць усё, што ад яе залежыць, каб кожны пасажыр атрымаў адказ на сваё пытанне. Калі ласка, не перасылайце паведамленне паўторна – аператар разгледзіць вашу заяўку ў парадку чаргі.

  • Каб праверыць статус рэйса (адменены ці не адменены), неабходна зайсці ў раздзел «Статус браніравання» на сайце авіякампаніі «Белавія».
  • Зрабіць вяртанне альбо абмен авіябілета, аформленага на адмененыя рэйсы, магчыма без ўтрымання па месцы яго набыцця на працягу тэрміну дзеяння авіябілета (1 год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных квіткоў, 1 год з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных квіткоў).
  • Інфармацыя аб працэдуры вяртання білета, набытага на сайце авіякампаніі, знаходзіцца тут: https://by.belavia.by/agents/covid_cancel_rules/
  • Інфармацыя аб працэдуры абмену білета, набытага на сайце авіякампаніі, знаходзіцца тут: https://by.belavia.by/agents/covid_cancel_rules/