Навіны Белавія
26 Мая 2021
Швецыя забараніла выконваць палёты
У сувязі з скасаваннем дазволу на палёты «Белавія» з боку Швецыі мы вымушаны адмяніць усе рэйсы ў/з Стакгольма з 26 мая 2021 года па 30 кастрычніка 2021 года.
Пасажыры могуць змяніць дату вылету альбо вярнуць кошт квіткоў на рэйсы, запланаваныя ў гэтыя даты.
Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці. Мы робім усё магчымае, каб аператыўна апрацоўваць запыты пасажыраў.
* 1 год з моманту набыцця для цалкам выкарыстаных квіткоў, 1 год з моманту пачатку выкарыстання часткова выкарыстаных квіткоў.