Навіны Белавія

26 Мая 2021

Латвія анулявала дазвол на палёты

У сувязі з рашэннем авіяўладаў Латвіі аб забароне выканання рэйсаў з Беларуссю мы вымушаны адмяніць усе палёты ў / з Рыгі, запланаваныя з 26 мая 2021 года па 25 чэрвеня 2021 года.

Пасажыры могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт квіткоў на рэйсы ў дадзены прамежак часу. Гэта можна зрабіць на працягу 1 года з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных білетаў і таксама на працягу года з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных квіткоў.

Зараз усе сілы авіякампаніі накіраваны на тое, каб аператыўна апрацоўваць запыты пасажыраў. Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.