Навіны Белавія

26 Мая 2021

Забарону на палёты ўвялі Фінляндыя і Чэхія (абноўлена)

У сувязі з рашэннем урадаў Фінляндыі і Чэхіі «Белавія» вымушана адмяніць усе рэйсы ў гэтыя краіны. У/з Фінляндыі палёты спыняюцца з 26 мая 2021 года па 30 кастрычніка 2021, а з 28 мая 2021 года па 30 кастрычніка 2021 года не будуць ажыццяўляцца рэйсы ў Чэхію.

Пасажыры, у якіх набытыя авіябілеты ў названыя прамежкі часу, змогуць змяніць дату вылету або вярнуць іх поўны кошт без штрафаў*. Звяртацца па гэтых пытаннях неабходна ў месцы набыцця авіябілетаў.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці па прычынах, якія склаліся незалежна ад нас.

*1 год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных білетаў, 1 год з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных квіткоў.