Навіны Белавія

26 Мая 2021

Белавія была вымушана разгарнуць рэйс у Барселону

Сёння авіякампанія павінна была выканаць рэгулярны рэйс В2869 па маршруце Мінск-Барселона-Мінск. На борце паветранага судна Embraer 195 знаходзіліся 54 пасажыры. У «Белавія» былі ўсе дазволы на выкананне дадзенага палёту. Паветранае судна вылецела з аэрапорта па раскладзе.

Аднак, як высветлілася крыху пазней, за тры хвіліны да ўзлёту авіяцыйныя ўлады Францыі ў ручным рэжыме дэактывавалі план палёту дадзенага рэйса без апавяшчэння авіякампаніі. Пры наборы вышыні камандзіру была перададзена гэтая інфармацыя праз Упраўленне паветранага руху Польшчы. Спробы змяніць маршрут у паветры з Упраўленнем паветраным рухам Марсэлю да станоўчага выніку не прывялі. Больш за тое, французскі дыспетчар спаслаўся на вуснае распараджэнне прэм'ер-міністра Францыі.

Хацелася б адзначыць, што забарона на выкананне рэйсаў Мінск-Парыж, атрыманая раней ад авіяцыйных уладаў Францыі, першапачаткова не ўключала забарону на пралёт паветранай прасторы Францыі. Абноўленую забарону «Белавія» атрымала сёння толькі ў 15:16. Да гэтага часу борт чакаў у паветры каля двух гадзін, пасля чаго вярнуўся ў Мінск.

Паўторная спроба ўзгаднення маршруту з Упраўленнем паветранага руху Марсэлю таксама апынулася няўдалай, у тым ліку датычна палётаў па маршрутах, якія праходзяць над нейтральнымі водамі, што супярэчыць нормам Чыкагскай канвенцыі і Канвенцыі ААН па марскім праве.

Мы шкадуем аб дастаўленых пасажырам нязручнасцях і прыносім свае прабачэнні.