Навіны Белавія

31 Мая 2021

Адкрыўся рэгулярны рэйс з Мінска ва Уфу

31 траўня “Белавія” запусціла рэгулярныя рэйсы ва Уфу. Гэта ўжо трэці расійскі горад, у які пачала лятаць беларуская авіякампанія ў гэтым месяцы. Раней “Белавія” адкрыла такія напрамкі, як Екацярынбург і Самара. Уфа стала дзевятым рэгулярным маршрутам “Белавія” у Расію, даступным пасажырам на цяперашні момант.

Рэйсы Мінск-Уфа-Мінск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень - па панядзелках. Вылет з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” у 00.10, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт “Уфа” - у 04.55. Зваротны рэйс з Уфы плануецца ў 06.20 з прылётам у Мінск у 07.05. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Дарога ў адзін бок зойме 2 гадзіны 45 хвілін. Кошт аднаго білета стартуе ад 98 еўра па мінімальным тарыфе без багажу (LIGHT), у абодва бакі - ад 183 еўра. Падрабязную інфармацыю пра іншыя тарыфы і дакладны расклад можна знайсці на сайце авіякампаніі belavia.by.

“Мы рады, што аэрапорт “Уфа” стане адным з ключавых авіявузлоў, якія забяспечваюць прамыя паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю, - адзначыў камерцыйны дырэктар Дзяніс Нікіцін. - Адкрыццё рэйса з Уфы ў Мінск будзе спрыяць развіццю партнёрства паміж краінамі ЕўрАзЭс і ўмацаванню дзелавых сувязяў. Мы ўпэўненыя, што новы напрамак дапаможа развіццю не толькі бізнэсу, але і турызму”.

Уфа - сталіца Рэспублікі Башкартастан. Кірунак, які будзе цікавы знатакам народных культур і традыцый. Міжнародны аэрапорт «Уфа» знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад цэнтра горада.