Навіны Белавія

01 Чэрвеня 2021

Змена ўмоў выканання чартэрных рэйсаў

У сувязі з уведзенымі забаронамі на пралёт паветранай прасторы Украіны і іншых сумежных краін «Белавія» вымушана змяніць маршруты выканання чартэрных рэйсаў у абход названых тэрыторый. У сувязі з гэтым значна павялічыліся палётны час, неабходная колькасць паліва, а таксама выдаткі на аэранавігацыйнае абслугоўванне пры выкананні чартэрных рэйсаў.

Улічваючы пералічаныя акалічнасці, авіякампанія была вымушана павысіць кошт выканання чартэрных рэйсаў у Арабскую Рэспубліку Егіпет і Турэцкую Рэспубліку з 29 мая 2021 года. Павышэнне кошту адбылося па прычынах, незалежных ад авіякампаніі, і ў роўнай ступені было ўжыта да ўсіх заказчыкаў чартэрных рэйсаў.