Навіны Белавія

03 Чэрвеня 2021

Аднаўленне рэйсаў Мінск-Алматы-Мінск

16 чэрвеня авіякампанія «Белавія» аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск-Алматы-Мінск. Палёты з Мінска будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 20.05 і прыбыццём у Алматы 3.55. Зваротныя рэйсы плануюцца па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Міжнароднага аэрапорта Алматы ў 5.10 і прыбыццём у Мінск у 7.20.

Перад купляй авіябілета, калі ласка, удакладняйце ў кампетэнтных органаў інфармацыю адносна абмежаванняў на ўезд/выезд у краіну прызначэння.