Навіны Белавія

18 Чэрвеня 2021

Белавія вывела з эксплуатацыі свой першы Boeing 737-500

15 кастрычніка 2003 года пачалася новая эра развіцця “Белавія” - флот авіякампаніі папоўніўся першым самалётам заходняй вытворчасці. Ім стаў Boeing 737-500. Знакамітая “пяцісотка” атрымала парадкавы нумар EW-250PA і праслужыла авіякампаніі 17 гадоў. У чэрвені 2021, у адпаведнасці з планам мадэрнізацыі флоту авіякампаніі, самалёт быў выведзены з эксплуатацыі.

Самалёты сямейства Boeing 737 лічацца аднымі з самых паспяховых і папулярных пасажырскіх самалётаў у свеце. А непасрэдна мадэль Boeing 737-500 - палепшанай класічнай версіяй (у параўнанні з базавай мадэллю Boeing 737-300 серыі Classic, гэтая больш кампактная, але пры гэтым з павялічанай далёкасцю палёту - да 4444 км).

У флоце “Белавія” Boeing пад нумарам EW-250PA выканаў 17596 рэйсаў i налятаў 30739 гадзін. За час працы самалёт выдаткаваў 67 625 800 кг авіяцыйнага паліва - у сярэднім 2000-2300 кг на гадзіну палёту. Тэхнічнае абслугоўванне Boeing 737-500 спецыялісты планава праводзілі 133 разы, падмацоўваючы званне надзейнага судна. Для “Белавія” EW-250PA быў першым самалётам, які змог выконваць аўтаматычную пасадку - гэта дало лётчыкам магчымасць прызямляцца ў значна больш складаных метэаралагічных умовах і, такім чынам, лятаць без збояў у раскладзе.   

Кампаноўка гэтага самалёта была зручнай і ўнікальнай: 10 крэслаў у бізнэс-класе і 94 крэслы ў эканомкласе. Такую канфігурацыю меў толькі EW-250PA. Таму геаграфія палётаў “пяцісоткі” была шырокая і адпавядала ўсім рэгулярным напрамкам авіякампаніі. Пры палётах на спаборніцтвы каманды беларускіх спартсменаў аддавалі перавагу менавіта EW-250PA.

После вывода из эксплуатации самолета EW-250PA средний возраст авиапарка уменьшился – с 9,35 лет до 8,9. Безусловно, отличные показатели. Новые самолеты во флоте авиакомпании намного более экологичные и экономичные, но этот Boeing «Белавиа» всегда будет вспоминать с особым трепетом. Именно он когда-то вывел авиакомпанию на новый этап. Пасля вываду з эксплуатацыі самалёта EW-250PA сярэдні ўзрост авіяпарку зменшыўся - з 9,35 гадоў да 8,9. Безумоўна, выдатныя паказчыкі. Новыя самалёты ў флоце авіякампаніі нашмат больш экалагічныя і эканамічныя, але гэты Boeing “Белавія” заўсёды будзе ўспамінаць з асаблівым хваляваннем. Менавіта ён калісьці вывеў авіякампанію на новы этап.

На дадзены момант у флоце авіякампаніі застаўся адзін Boeing 737-500 - з нумарам EW-290PA, які плануецца вывесці з эксплуатацыі да канца 2021 года.