Навіны Белавія
З 10 ліпеня дадатак “Падарожнічаю без COVID-19” абавязковы пры палётах у Расію.
З 10 ліпеня 2021 года пацвярджэнне выніку ПЦР-тэставання на COVID-19 з дапамогай дадатка “Падарожнічаю без COVID-19” з’яўляецца абавязковым пры ўездзе ў рассійскія гарады грамадянамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Беларусь, Кіргізская Рэспубліка) і Рэспубліка Таджыкістан.
Таксама з 1 верасня выкарастанне дадатку стане абявязковым для грамадзян Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Узбекістан, Туркменістана.
Звяртаем увагу, што вынікі ПЦР-тэсту на каронавірусную інфекцыю будуць адлюстроўвацца ў дадатку ў тым выпадку, калі даследаванне праводзілася ў адной з лабараторый, у якіх ёсць магчымасць перадаць вынікі ў сістэму. Поўны спіс лабараторый можна знайсці ў дадатку “Падарожнічаю без COVID-19” і на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па спасылцы.
Дадатак “Падарожнічаю без COVID-19” даступны для бясплатнай запампоўкі ў App Store і Google Play.