Навіны Белавія

21 Ліпеня 2021

Авіякампанія “Белавія” змяншае колькасць рэйсаў у Ізраіль

У сувязі з рашэннем Міністэрства аховы здароўя Ізраіля пра ўключэнне Рэспублікі Беларусь у спіс краін з максімальнай рызыкай - так званы чырвоны спіс з 12.07.2021 (Узбекістан, Аргенціна, Беларусь, Бразілія, ЮАР, Індыя, Мексіка і Расія) авіякампанія “Белавія" змяншае колькасць рэйсаў у Ізраіль - рэйсы будуць выконвацца ў наступныя даты: 21, 23, 25, 28 ліпеня, 1,4, 8 жніўня. Рэйсы адменены 09, 10, 12, 13, 16, 17, 19 жніўня 2021 года.

Устаноўленыя Міністэрствам аховы здароўя правілы забараняюць выезд ізраільскіх грамадзян і рэзідэнтаў (за выключэннем выпадкаў, зацверджаных Камісіяй па выключэннях) у краіны з максімальнай рызыкай, і, акрамя таго, усе, хто прыязджае ў Ізраіль з гэтых краін (любога ўзросту, уключаючы перахварэлых каронавірусам і вакцынаваных) павінны прытрымлівацца каранціну (самаізаляцыі), выконваючы ўказанні Міністэрства аховы здароўя Ізраіля.

Вышэйзгаданае дзейнічае да 25.07.2021. Пры наступных адменах рэйсаў пассажыры будуць атрымліваць персанальныя паведамленні.