Навіны Белавія

16 Ліпеня 2021

Пайшоў з жыцця першы генеральны дырэктар “Белавія” Анатоль Гусараў

16 ліпеня 2021 года грамадзянская авіяцыя Рэспублікі Беларусь панесла незаменную страту - пасля працяглай хваробы ва ўзросце 72 гадоў пайшоў з жыцця першы генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Анатоль Мікалаевіч Гусараў.

Анатоль Мікалаевіч пачаў сваю працоўную дзейнасць на карысць грамадзянскай авіяцыі Беларусі ў 1972 годзе на пасадзе інжынера мінскага завода № 407 грамадзянскай авіяцыі пасля заканчэння Рыжскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Ён аддаў любімай справе 49 гадоў.

Авіякампанію “Белавія” Анатоль Мікалаевіч узначаліў з моманту яе стварэння ў 1996 годзе. За 25 гадоў сваёй працы ў авіякампаніі ў якасці генеральнага дырэктара ён здолеў стварыць паспяховую авіякампанію, якая мае самы сучасны парк паветраных суднаў і карыстаецца заслужанай павагай сярод партнёраў па галіне ва ўсім свеце. За час працы на чале авіякампаніі Гусараў А. М. стварыў эфектыўную каманду прафесіяналаў і заўсёды карыстаўся заслужанай павагай супрацоўнікаў авіякампаніі, калегаў, партнёраў.

Пасля сыходу з пасады генеральнага дырэктара “Белавія” ў пачатку 2021 года Анатоль Мікалаевіч працягваў працаваць на карысць авіякампаніі ў якасці дарадцы генеральнага дырэктара.

Калектыў авіякампаніі смуткуе з нагоды смерці Гусарава А. М. і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Анатоля Мікалаевіча.