Навіны Белавія

20 Ліпеня 2021

Трэцім грузінскім горадам у сетцы Белавія стане Кутаісі

Авіякампанія “Белавія” 4 жніўня выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Кутаісі-Мінск. Кутаісі стане трэцім грузінскім горадам у карце палётаў “Белавія”. Рэйсы будуць выконвацца па 3 і 7 днях з вылетам з Мінска ў 09:35 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Кутаісі ў 13:35. Зваротныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск плануецца ажыццяўляць а 14:25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 16:30. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе “LIGHT” складзе 85 еўра ў адзін бок. Авіябілеты туды-зваротна абыдуцца ў 169 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by

У Кутаісі пасажыры будуць падарожнічаць на паветраным судне Embraer 175, разлічаным на перавозку 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнэс-класе і 64 месцы ў эканомкласе, пры наяўнасці попыту на лініі будуць выкарыстоўвацца больш ёмістыя самалёты. Час у шляху складае каля 3 гадзін

“Мы заўсёды стараемся быць гнуткімі і шукаем магчымасць прапанаваць пасажырам новыя месцы для падарожжаў. Грузія - адзін з самых папулярных кірункаў цяпер, таму мы вырашылі даць магчымасць нашым пасажырам наведаць яшчэ адзін грузінскі горад - Кутаісі. Размешчаны ў самым сэрцы гасціннай Грузіі, Кутаісі гарманічна спалучае ў сабе старажытную і сучасную архітэктуру, спакойнае і актыўнае жыццё. Прыляцеўшы сюды, вы зможаце адчуць атмасферу старадаўніх вулачак і ацаніць грузінскую гасціннасць, бліжэй пазнаёміцца з месцам, апісаным у старажытных легендах. Таксама горад можа стаць выдатнай кропкай пачатку падарожжа па Грузіі. Пры гэтым кошт квіткоў плануецца зрабіць ніжэйшым, чым у Батумі і Тбілісі ў аналагічны сезон”, - адзначыў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія”.

Кутаісі - адзін з самых старажытных гарадоў Грузіі, размешчаны на берагах ракі Рыоні. Удалае геаграфічнае становішча горада дазваляе падарожнікам камфортна і хутка дабрацца з Кутаісі як да ўзбярэжжа Чорнага мора і папулярнага курорта Поці, так і да вядомых горналыжных і лячэбных курортаў Грузіі, у тым ліку загадкавай высакагорнай Сванетыі. Міжнародны аэрапорт Кутаісі размяшчаецца ў 20 кіламетрах ад горада, дарога ў аэрапорт займае менш за гадзіну.