Навіны Белавія
30 Ліпеня 2021
Павелічэнне колькасці рэйсаў Мінск-Масква-Мінск
З 1 жніўня «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Колькасць выкананых рэйсаў павялічыцца з 10 да 20 разоў на тыдзень.
Авіякампанія будзе выконваць 10 рэйсаў у аэрапорт Дамадзедава і 10 рэйсаў у аэрапорт Шарамеццева.
Правілы ўезду ў краіну прызначэння удакладняйце, калі ласка, у кампетэнтных органаў.