Навіны Белавія

04 Жніўня 2021

Белавія выканала першы рэйс у Кутаісі

4 жніўня авіякампанія “Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс у Кутаісі. Старажытны грузінскі горад стаў трэцім пунктам Грузіі ў маршрутнай сетцы авіякампаніі. Таксама перавозчык ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў Тбілісі і Батумі.

Рэйсы будуць выконвацца па серадах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 09:35 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Кутаісі ў 13:35. Рэйсы з Кутаісі плануецца ажыццяўляць у 14:25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 16:30. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Такім чынам, “Белавія” выконвае 31 рэйс у тыдзень з Мінска ў аэрапорты Грузіі.
Мінімальны кошт білетаў у адзін бок складзе 85 еўра (тарыф “LIGHT”), туды-зваротна - 169 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by

На лініі плануецца эксплуатаваць паветранае судна Embraer 175, разлічанае на перавозку 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнэс-класе і 64 месцы ў эканомкласе. Час у шляху складае каля 3 гадзін.

“Пачынаючы выконваць рэгулярныя рэйсы ў Міжнародны аэрапорт Кутаісі, мы робім важны крок у развіцці маршрутнай сеткі авіякампаніі. Кутаісі размешчаны ў самым сэрцы гасціннай Грузіі - мы ўпэўненыя, што гэты кірунак будзе папулярным як у аматараў адпачыць на моры, так і ў дзелавых падарожнікаў. Нягледзячы на тое, што асноўны тып самалёта на лініі - Embraer, першы рэйс сёння выкананы на паветраным судне Boeing 737-800 з загрузкай з Мінска больш за 170 пасажыраў. І гэта, безумоўна, дазваляе ацэньваць перспектывы новага рэйса вельмі аптымістычна”, - пракаментаваў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія”.

Кутаісі - старажытны грузінскі горад, размешчаны на берагах ракі Рыоні, які прыцягвае ўвагу падарожнікаў цікавай гісторыяй, гарманічным спалучэннем старажытнай і сучаснай архітэктуры, спакоем і гасціннасцю. Да асноўных славутасцяў горада можна аднесці Белы мост, Калхідскі фантан, храм Баграта, будынак Парламента і тэатр імя Лада Месхішвілі.