Навіны Белавія
10 Жніўня 2021
Інфармацыя пра змену правілаў уезду ў Рэспубліку Беларусь
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 401 ад 14.07.2021 г. “Пра змену пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2020 № 208 і ад 30.10.2020 № 624” пасажыры, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 і маюць пры сабе дакумент, які пацвярджае праходжанне вакцынацыі, вызваляюцца ад неабходнасці знаходжання на самаізаляцыі і прадастаўлення ПЦР-тэсту для ўезду ў краіну.
Звяртаем увагу пасажыраў на тое, што сертыфікат вакцынацыі павінен адпавядаць наступным патрабаванням:
- курс вакцынацыі павінен быць завершаны не менш чым за 1 месяц і не больш чым за 12 месяцаў да даты перасячэння мяжы;
- павінны быць указаныя прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (калі ёсць);
- змяшчать дату заканчэння курса вакцыны;
- сертыфікат павінен быць на рускай / беларускай / англійскай мовах.