Навіны Белавія

01 Верасня 2021

Кабрэндынгавая праграма Сбер Банка і Белавія цяпер у новым фармаце

Авіякампанія “Белавія” і Сбер Банк прадставілі абноўленую кабрэндынгавую праграму.

Упершыню авіякампанія і банк выпусцілі сумесную карту ў 2011 годзе. Яна дазваляла ўдзельнікам праграмы “Белавія Лідэр” назапашваць балы, здзяйсняючы плацяжы па кабрэндынгавай карце VISA “БПС-Сбербанк-Белавія”. За кожны еўра ў чэку (ці эквівалентную суму ў іншай валюце) удзельнікі праграмы атрымлівалі на рахунак 1 бал.

Цяпер сумесны прадукт банка і авіякампаніі даступны ў выглядзе спецыяльнай паслугі, якую ўдзельнік праграмы “Белавія Лідэр” можа падключыць да дзеючай карты Сбер Банка VISA Gold/ Platinum/ Infinite ў сістэме “Сбербанк Анлайн”. Колькасць балаў, якія налічваюцца, засталася нязменнай - за кожны выдаткаваны еўра (ці эквівалент у іншай валюце) удзельнік атрымлівае 1 бал. Балы налічваюцца штомесяц па суме аперацый за перыяд. Пра налічэнне балаў удзельніку прыходзіць апавяшчэнне банка.

Для падключэння паслугі трымальнік карты Сбер Банка павінен увайсці ў сістэму “Сбербанк Анлайн”, зайсці ў “Настройкі” – “Упраўленне картай”. Далей у пераліку паслуг неабходна выбраць пункт “Упраўленне “Белавія Лідэр”, увесці нумар удзельніка праграмы лаяльнасці і аплаціць падключэнне паслугі.

“Сбер Банк з'яўляецца даўнім надзейным партнёрам авіякампаніі “Белавія”. 10 гадоў таму мы прэзентавалі кабрэндынгавую карту, якая карысталася папулярнасцю ў ўдзельнікаў праграмы “Белавія Лідэр”. Аднак разнастайнасць сучасных картачных прадуктаў і банкаўскіх паслуг дыктуе неабходнасць пераходу да больш прагрэсіўнага прадукту з захаваннем ўжо звычнага для ўдзельнікаў праграмы “Белавія Лідэр” механізму налічэння бонусных балаў.

Рашэнне аб пераходзе з кабрэндынгавай карты на асобную паслугу дае магчымасць выбраць найбольш зручны картачны прадукт і падключыць дадатковую паслугу анлайн, што, у сваю чаргу, дасць удзельнікам праграмы “Белавія Лідэр” дадатковую гнуткасць і дазволіць зэканоміць адзін з галоўных чалавечых рэсурсаў: час”, - пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці Уладзімір Баркун.

Удзельнікі праграмы “Белавія Лідэр” могуць выкарыстоўваць назапашаныя балы для афармлення прэміяльных білетаў і павышэння класа абслугоўвання. Каб стаць удзельнікам праграмы лаяльнасці “Белавія Лідэр” неабходна зарэгістравацца на сайце авіякампаніі ў раздзеле “Меню” – “Белавія Лідэр” – “Рэгістрацыя”. Пасля запаўнення анкеты пасажыр атрымлівае індывідуальны нумар і пароль, якія дазваляюць увайсці ў профіль удзельніка, дзе знаходзіцца інфармацыя пра налічаныя балы.