Навіны Белавія
05 Кастрычніка 2021
Адмена згарання балаў праграмы «Белавiя Лiдар» у 2022 годзе
З улiкам дзеючых абмежаванняў на палеты ў шэраг краiн, дзеянне правiла праграмы «Белавiя Лiдар», якое прадугледжвае згаранне набраных балаў, калi на рахунку ўдзельнiка не зарэгiстравана нi аднаго палету за апошнiя 2 гады, часова прыпынена.
Гэта значыць, што балы на рахунку ўсiх удзельнiкаў праграмы «Белавiя Лiдар» у 2022 годзе захаваюцца.