Навіны Белавія
18 Лістапада 2021
Да ўвагі грамадзян Афганістана, Ірака, Йемена, Лівана, Лівіі і Сірыі, якія вылятаюць з Узбекістана
У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Узбекістана з 17.11.2021 грамадзяне Афганістана, Ірака, Йемена, Лівана, Лівіі і Сірыі не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах авіякампаніі "Белавія", якія накіроўваюцца з Ташкента ў Мінск. Указаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажыраў з дыпламатычнымі пашпартамі і дзеючым відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасажыры авіякампаніі “Белавія”, якія падпадаюць пад указаную забарону, могуць вярнуць поўны кошт авіябілета без утрыманняў па месцы яго набыцця.