Навіны Белавія
Аб рабоце Белавія ў змененых умовах
Ужо паўгода авіякампанія “Белавія” вымушана працаваць у складаных умовах: да абмежаванняў на пералёты, якія звязаны з распаўсюджваннем COVID-19, дадаліся забароны на выкананне палётаў у шэраг краін. Каб пабачыцца са сваімі блізкімі і адпачыць, нашыя пасажыры вымушаныя шукаць альтэрнатыўныя спосабы падарожжа ў краіны, куды авіякампанія больш не мае магчымасці ажжыццяуляць прамыя рэйсы.
Увядзенне новых абмежаванняў выклікае ў людзей усё больш турботы і пытанняў, якія звязаны з далейшай працай “Белавія”. Сёння авіякампанія працуе ў цяжкіх умовах, і штодня амаль дзве тысячы супрацоунікаў прыкладаюць усе намаганні, каб знізіць узровень неспакою і бяспечна даставіць сваіх пасажыраў у іншыя краіны.
У сувязі с увядзеннем абмежаванняў авіякампанія вымушана скараціла парк паветраных суднаў. На дадзены момант флот авіякампаніі складаецца с 15 самалётаў, што цалкам дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне – як рэгулярных, так і чартарных. Да летняга сезона “Белавія” плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дагавораў лізінгу з кампаніямі, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.
Зімовы графік сфарміраваны. Як і раней, у працэсе працы і аналізу загружанасці рэйсаў у расклад могуць уносіцца кропкавыя карэкціроўкі на працягу ўсяго сезону, связаныя з аптымізаціяй ратацыі самалётаў і пабудовай аптымальнай стыкоўнай базы. Пераважная большасць рэйсаў будзе выканана па графіку. У адзінкавых выпадках змянення графіка пасажыры рэгулярных рэйсаў папярэджваюцца прі гэта персанальна, пры змяненні графіку чартарных рэйсаў інфармуецца заказчык рэйса.
Не варта хвалявацца: уведзеныя абмежаванні не адаб’юцца на магчымасці выканання палётаў, якія ўжо запланаваны ў бягучым раскладзе. Вы можаце смела планаваць адпачынак на зімовых канікулах. Рызыкі затрымацца ў чужой краіне няма. Дзяржавы, у якія зараз выконваюцца палёты, адкрыты для “Белавія”, новыя абмежаванні не паўплываюць на іх даступнасць, рэйсы будуць выконвацца ў адпаведнасці з раскладам.
Да нас паступае шмат пытанняў аб тым, ці зменіцца ў сітуацыі, якая склалася, цана на білеты. Кошт на авіябілеты змяняецца дынамічна і залежыць ад бягучай і прагназуемай загрузкі рэйсаў, попыту на авіяперавозкі па канкрэтным кірунку і іншых фактараў. У сувязі з сітуаціяй цана на пералёты не зменіццца.
Пры планаванні раскладу палётаў у летні перыяд 2022 года авіякампанія зыходзіць з рэальнай колькасці самалётаў у флоце.
Мы прыкладаем усе намаганні, как апраўдаць ваш давер.