Навіны Белавія
Рэйс Алматы-Мінск 9 снежня
09.12.2021 г. на рэйсе авіякампаніі “Белавія”, які выляцеў у 5.10 паводле раскладу з Алматы, падчас набору вышіні адзін з пасажыраў страціў прытомнасць.
Кабінны экіпаж дзейнічаў па інструкцыях, на рейсе у якасці пасажыра ляцеў урач. Пасля аказання першай дапамогі па рэкамендацыі ўрача экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў аэрапорт Алматы, дзе пасажыра передалі медыцынскім работнікам.
Затрымка прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт Мінск склала 1 гадзіну 57 хвілін.
Паводле інфармацыі, якая ёсць у авіякампаніі, пасажыр адчувае сябе задавальняюча і плануе вылецець у Мінск наступным рэйсам.
«Белавія» просіць прабачэння за затрымку рэйса і жадае здароўя пасажыру. Беражыце сябе!