Навіны Белавія

21 Снежня 2021

Белавія ўзначаліла рэйтынг самых пунктуальных авіякампаній сярод еўрапейскіх перавозчыкаў у аэрапорце Шарамеццева

“Белавія” ўзначаліла рэйтынг самых пунктуальных авіякампаній у аэрапорце Шарамеццева сярод еўрапейскіх перавозчыкаў з колькасцю пасажырскіх рэйсаў больш за 500 за год. Рэйтынг авіякампаній быў складзены на падставе аналізу некалькіх параметраў: пунктуальнасці пасадкі, адпраўлення з месца стаянкі і ўзлёту паветранага судна. “Белавія” ў гэтай намінацыі абыйшла такія авіякампаніі як Air France і KLM, якія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.