Навіны Белавія
Рэйс Мінск-Ташкент 21 снежня
21.12.2021 г. на рэйсе авіякампаніі “Белавія”, які накіроўваўся з Мінска ў Ташкент, на этапе пачатковага набору вышыні экіпаж выявіў, што сістэма герметызацыі паветранага судна працуе некарэктна. Для праверкі работы сістэмы з мэтай забеспячэння бяспекі палёту экіпаж прыняў рашэнне аб спыненні набору вышыні і вяртанні ў базавы аэрапорт Мінск.
Пасля выпрацоўкі паліва для забеспячэння максімальнай пасадачнай масы самалёт паспяхова прызямліўся ў Мінску ў 23.30, дзе была праведзеная замена паветранага судна. Падчас палёту пасажырам было дадзена харчаванне. Рэзервовы борт вылецеў у сталіцу Узбекістана ў 1.20, палёт прайшоў у штатным рэжыме.
Просім выбачэння ў пасажыраў за затрымку рэйса.