Навіны Белавія

14 Лютага 2022

Рэйс Белавія злучыць Гомель і Батумі

Авіякампанія "Белавія" 18 чэрвеня пачне выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Батумі-Гомель-Батумі. Плануецца, што рэйсы будуць выконвацца па панядзелках і суботах з вылетам з грузінскага горада ў 8.05 і прыбыццём у Гомель у 9.50. З Гомеля можна будзе выляцець у 11.20 з прылётам у Батумі ў 15.15. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.
Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў. Білеты ў адзін бок каштуюць 86 еўра, у абодва - 178 еўра (тарыф LIGHT). Падрабязней з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.
Жадаем прыемнага адпачынку!