Навіны Белавія

15 Лютага 2022

Чартарныя рэйсы ў Егіпет і Іарданію

Авіякампанія "Белавія" аднаўляе выкананне чартарных рэйсаў у Іарданію. Паляцець з Мінска ў Акабу можна з 2 красавіка.
Таксама аднаўляюцца чартарныя рэйсы з Гомеля на курорты Егіпта:

  • у Хургаду з 8 сакавіка
  • у Шарм-эль-Шэйх з 13 сакавіка

Набыць білеты і даведацца падрабязна пра падарожжа можна ў турыстычных агентаў.
Жадаем прыемнага адпачынку!