Навіны Белавія

18 Лютага 2022

Новыя ўмовы квалiфiкацыi ўдзельнiкаў «Белавiя Лiдар»

Паважаныя ўдзельнiкi «Белавiя Лiдар»!

Звяртаем вашу ўвагу, што ў 2022 годзе праграма лаяльнасцi змянiла ўмовы квалiфiкацыi на элiтны ўзровень. Зараз, каб стаць удзельнiкам элiтнага ўзроўню, вам неабходна:

  •                 для сярэбранага ўзроўню здзейснiць 20 квалiфiкацыйных сегментаў або набраць 15 000 квалiфiкацыйных балаў на працягу аднаго года;
  •                 для залатога ўзроўню здзейснiць 40 квалiфiкацыйных сегментаў або набраць 30 000 квалiфiкацыйных балаў на працягу аднаго года.