Навіны Белавія

08 Красавіка 2022

Адмена рэйсаў і змены ў раскладзе палётаў (абнаўляецца)

У сувязі з закрыццём часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія "Белавія" вымушаная скарэкціраваць расклад рэйсаў у бліжэйшыя дні.

Па змененым раскладзе плануюцца да выканання рэйсы па наступных маршрутах:

  • Мінск - Стамбул - Мінск,
  • Мінск - Тбілісі - Мінск,
  • Мінск - Батумі - Мінск,
  • Мінск - Кутаісі - Мінск,
  • Мінск - Ерэван - Мінск,
  • Мінск - Баку - Мінск,
  • Мінск - Алматы - Мінск,
  • Мінск - Сочы - Мінск,
  • Мінск - Дубай - Мінск.

Выкананне рэйсаў па маршруце Мінск - Тэль-Авіў-Мінск і Мінск-Краснадар-Мінск прыпыненае да зняцця забароны на палёты у раёне растоўскага занальнага цэнтра арганізацыі паветранага руху Расійскай Федэрацыі.

Пасажыры, якія маюць білеты на адмененыя рэйсы, будуць апавешчаныя па кантактах, прадстаўленых авіякампаніі пры браніраванні авіябілета, альбо праз агентаў.

Авіякампанія прыкладае максімум намаганняў, каб абвяшчаць пасажыраў пра змены з дапамогай смс-паведамленняў, аднак просім самастойна правяраць статус рэйса і час вылету на сайце авіякампаніі ў раздзеле "Статус браніравання".

Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету альбо вярнуць кошт авіябілетаў без утрыманняў на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў*. Зварот ажыццяўляецца на месцы набыцця авіябілета.

Авіякампанія сочыць за развіццём падзей у рэгіёне і будзе неадкладна інфармаваць пасажыраў пра змены у раскладзе палётаў. Авіякампанія шкадуе, што склалася такая сітуацыя, і складае свае выбачэнні пасажырам.

* 1 год з моманту набыцця - для цалкам нявыкарыстаных білетаў
* 1 год ад даты вылету па першым палётным купоне для часткова выкарыстаных білетаў.