Навіны Белавія
Змены ў раскладзе чартэрных рэйсаў у Егіпет
Паважаныя пасажыры!
У сувязі з закрыццём часткі паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія "Белавія" вымушаная скарэкціраваць маршруты многіх рэйсаў, у тым ліку чартэрных.
Рэйсы ў Хургаду і Шарм-Эль-Шэйх (Егіпет) запланаваныя да выканання на паветраным судне Боінг 737-800 па новых маршрутах (з пасадкай для дазапраўкі):
- Мінск - Актаў (тэхнічная пасадка) - Шарм-эль-Шэйх - Актаў (тэхнічная пасадка) - Мінск;
- Мінск - Актаў (тэхнічная пасадка) - Хургада - Актаў (тэхнічная пасадка) - Мінск.
У сувязі з гэтым значна павялічыўся палётны час, неабходная колькасць паліва, выдаткі за аэранавігацыйнае абслугоўванне, а таксама выдаткі, звязаныя з дзвюма дадатковымі прамежкавымі пасадкамі ў Актаў (Казахстан) пры выкананні чартарных рэйсаў.
Улічваючы пералічаныя абставіны, авіякампанія вымушаная павысіць кошт выканання чартарных рэйсаў у Егіпет з 11 сакавіка 2022 года.
Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што павышэнне кошту адбылося па прычынах, якія не залежаць ад авіякампаніі, і ў роўнай ступені прымяняецца да ўсіх заказчыкаў чартэрных рэйсаў.
У выпадку зняцця забарон на выкарыстанне закрытай паветранай прасторы і адмены прамежкавай пасадкі авіякампанія "Белавія" неадкладна знізіць кошт выканання чартэрных рэйсаў у Егіпет у адпаведнасці з рэальнымі выдаткамі.
Разам з тым, турыстычны аператар «Тэз Тур» прыняў рашэнне аб прыпыненні выканання чартэрных рэйсаў у Егіпет з 5 сакавіка 2022 г. Пасажыры, якія знаходзяцца на адпачынку, будуць дастаўляцца ў Рэспубліку Беларусь вывазнымі рэйсамі. Іншыя турыстычныя аператары пацвердзілі, што плануюць працягваць свае палётныя праграмы на курорты Егіпта.