Навіны Белавія

22 Сакавіка 2022

Рэйсы з Мінска ў Екацярынбург і Казань запланаваныя двойчы на тыдзень

Паважаныя пасажыры! У надыходзячым летнім сезоне* авіякампанія “Белавія” будзе выконваць рэйсы з Мінска ў Казань і Екацярынбург двойчы на тыдзень.

  • Рэйс Мінск-Казань-Мінск будзе выконвацца па суботах, пачынаючы з 9 красавіка. З 12 красавіка дадасца аналагічны рэйс па аўторках. 
  • Рэйс Мінск-Екацярынбург-Мінск запланаваны з 11 красавіка па панядзелках, а з 14 красавіка - таксама па чацвяргах.

*Згодна з міжнароднымі нормамі IATA (Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту) летні сезон традыцыйна пачынаецца ў апошнюю нядзелю сакавіка і заканчваецца ў апошнюю суботу кастрычніка. У 2022 годзе гэтыя дні выпадаюць на 27 сакавіка і 29 кастрычніка адпаведна.