Навіны Белавія

08 Красавіка 2022

З 10 мая па 21 чэрвеня зменіцца аэрапорт прыбыцця ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

У сувязі з рамонтам узлётна-пасадачнай паласы ў Міжнародным аэрапорце Дубай з 10 мая па 21 чэрвеня авіякампанія “Белавія” вымушана змяняе аэрапорт прылёту ў ААЭ. У гэты перыяд палёты будуць выконвацца ў/з Міжнароднага аэрапорта Шарджа. Адлегласць ад аэрапорта Шарджа да Міжнароднага аэрапорта Дубай больш за 15 км.

Горад Шарджа – трэці па колькасці насельніцтва ў ААЭ – знаходзіцца недалёка ад дзелавога цэнтра Дубая, паблізу вядомых пляжных курортаў. Даехаць з Шарджы да Дубая можна на таксі і аўтобусе, які курсіруе некалькі разоў на дзень.

Рэйсы Мінск-Шарджа-Мінск будуць выконвацца па аўторках і суботах з Мінска ў 5.20, з прылётам у Шарджу ў 12.50. Зваротны рэйс з эмірата запланаваны на 13.50, з прыбыццём у Мінск у 19.25.

Па чацвяргах вылет з Мінска – у 01.25, прыбыццё - у 8.55. Выляцець назад пасажыры змогуць у 9.55 і прыбыць у сталіцу Беларусі ў 15.30.
Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.