Навіны Белавія
Асабісты кабінет, скан пашпарта, рэдызайн. Belavia абнавіла мабільны дадатак
Авіякампанія “Белавія” выпусціла ўдасканаленую версію мабільнага дадатку Belavia. Цяпер сэрвіс адкрывае перад карыстальнікамі Android і IOS новыя магчымасці: аўтарызацыю ў асабістым кабінеце і сканаванне пашпарта.
Дзякуючы абнаўленню пасажыр можа аўтарызавацца ў асабістым кабінеце (пры наяўнасці пароля і лагіна) і адсочваць важную для яго інфармацыю: баланс на рахунку праграмы лаяльнасці "Белавія Лідэр", статус браніравання, будучыя забраніраваныя палёты (пры даданні нумара ўдзельніка "Белавія Лідэр" у браніраванне) і г. д. Таксама ў асабістым кабінеце даступна рэгістрацыя на рэйс і прадугледжана аўтазахаванне дадзеных для аўтарызаваных пасажыраў. Напрыклад, карыстальніку не трэба будзе запаўняць графы з кантактнай інфармацыяй: неабходныя звесткі будуць у спісе захаваных пасажыраў для хуткага запаўнення палёў.
Яшчэ адна навая опцыя, сканаванне пашпарта, дазваляе эканоміць час і змяншае рызыку памылак у параўнанні з ручным уводам. Калі раней пасажыру патрабавалася ўводзіць дадзеныя самастойна, то цяпер можна загрузіць фота дакумента ці адсканаваць яго з дапамогай камеры тэлефона - сістэма счытае усю неабходную інфармацыю.
Акрамя опцый, у дадатку абнавіўся і дызайн. Візуальнае афармленне на платформе IOS змянілася амаль цалкам, на Android - часткова. Аўтары апрацавалі візуал для зручнасці ўспрымання, каб карыстальнікам было прасцей арыентавацца ў навігацыі.
У цэлым, распрацоўнікі ўдасканалілі і “тэхнічную начынку” дадатку: змены дазволяць сэрвісу працаваць больш прадуктыўна.